Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя дэталі пра забойства дзяўчынкі нянькай


Паводле інфармацыі газэты «Маскоўскі Камсамолец», бацькі забітай у Маскве дзяўчынкі, Кацярына і Ўладзімір, заявілі праваахоўным органам, што іх дачка адставала ў разьвіцьці. Яна ня ўмела толкам хадзіць і амаль не гаварыла.

Бацькі сышлі з хаты каля 08:00. Прыкладна ў гэтым самым часе кватэру пакінуў іх старэйшы сын, які вучыцца ў кадэцкім корпусе. МК адзначае без спасылкі на крыніцы, што забойства чатырохгадовай дзяўчынкі было ўчынена ў 8.40, пасьля ў кватэры здарыўся падпал. На сайце МНС Масквы раніцай зьявілася паведамленьне, што ў 9:30 паступіў сыгнал аб пажары па адрасе: вуліца Народнага Апалчэньня, дом 29 корпус 1.

Матывы жанчыны СКР пакуль ня выявіў. Цяпер праваахоўнікі расьсьледуюць справу па ч. 2 ст.105 КК РФ (забойства малалетняга).

Гюльчэхра Бабакулава
Гюльчэхра Бабакулава


Сёньня ў Маскве каля станцыі мэтро «Октябрьское поле» жанчына з галавой забітага дзіцяці ў руках пачала крычаць «Алах Акбар» і пагражаць самападрывам. Раней у тым самым раёне ў згарэлай кватэры знайшлі цела абезгалоўленага дзіцяці. Паводле сьледзтва, няня — грамадзянка Ўзбэкістану — забіла дзіця, адсекла яму галаву, падпаліла кватэру і пакінула месца здарэньня.

Паводле падазрэньня ў забойстве затрыманая 38-гадовая ўраджэнка Самаркандзкай вобласьці Гюльчэхра Бабакулава, якая працавала ў Маскве нелегальна, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах. Паводле папярэдніх дадзеных, яна была ў стане наркатычнага ап’яненьня. Сьледчыя прызначылі затрыманай судова-псыхіятрычную экспэртызу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG