Македонская паліцыя ўжыла сьлезацечны газ, спрабуючы расьсеяць сотні людзей, якія зьнесьлі мэталічную браму і загароды з калючага дроту, усталяваныя на чыгуначных шляхах, якія вядуць з Грэцыі ў Македонію, перадае агенцтва Reuters.
Паводле зьвестак карэспандэнта France Presse зь месца падзеяў, спробу прарыву распачалі ўцекачы з Іраку і Сырыі, якія накіроўваюцца ў Эўропу праз Балканы.
Натоўп, у якім было шмат жанчын і дзяцей, скандаваў «Адкрыйце мяжу!»
Апошнім часам на пропуск уцекачоў празь мяжу ўведзеныя абмежаваньні.
Раней мігранты ўжо рабілі спробы прарыву пагранічных загародаў.