Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над наркадылерамі — на лаве 17 падсудных, у тым ліку два былыя супрацоўнікі КДБ


У Менскім гарадзкім судзе — адна з самых маштабных спраў аб наркотыках у гісторыі Беларусі.

У Менскім гарадзкім судзе пачаўся працэс над абвінавачанымі ў распаўсюдзе наркотыкаў ды іншых злачынствах.

Усяго судзяць 17 чалавек, зь іх 15 у клетцы, а два ў залі, бо пад падпіскай аб нявыезьдзе. Сярод падсудных — двое былых супрацоўнікаў КДБ Дзьмітры Верацінскі і Ігар Карыцкі, дзьве жанчыны, у тым ліку Ірына С., грамадзянка Расеі.

Галоўны падсудны, па мянушцы «Кот» — Канстанцін Вілюга, выпускнік журфаку. Паводле сьледзтва, ён кіраваў сеткай наркадылераў.

У справе 95 тамоў, па ёй праходзяць 150 сьведак. Заля запоўнена сваякамі. Некаторыя абвінавачаныя хаваюць твар пад капюшонам ці закрываюць газэтай.

Судзьдзя — Сяргей Хрыпач, абвінаваўца — Алег Буйлянкоў.

Паводле супрацоўнікаў суду, працэс працягнецца некалькі месяцаў. Гэта адна з найвялікшых спраў аб наркотыках у гісторыі Беларусі, адметная яшчэ і тым, што судзяць супрацоўнікаў КДБ, якія «крышавалі» наркадылераў.

Дзьмітры Верацінскі працаваў у цэнтральным апараце КДБ, быў старшым опэрупаўнаважаным. Ігар Карыцкі працаваў у Берасьцейскім абласным КДБ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG