Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране на парлямэнцкіх выбарах посьпеху дамагліся ўмераныя сілы


Падчас парлямэнцкіх выбараў у Іране
Падчас парлямэнцкіх выбараў у Іране

На парлямэнцкіх выбарах у Іране саюзьнікі ўмеранага прэзыдэнта Хасана Рухані дамагліся значных посьпехаў, выйграўшы ўсе 30 месцаў, дадзеныя Тэгерану па акруговых сьпісах.

Пасьля таго, як падлік галасоў быў блізкі да завяршэньня 28 лютага, вынікі таксама паказалі, што ўмераныя набіраюць добры вынік у Раду экспэртаў — орган, які будзе выбіраць наступнага вярхоўнага лідэра Ірану.

Мільёны выбарцаў аддалі свае галасы 26 лютага для абраньня парлямэнту, які складаецца з 290 месцаў, а таксама Асамблеі з 88 чальцоў, якая складаецца ў асноўным са старэйшых клірыкаў.

Саюзьнік Рухані, былы прэзыдэнт Акбар Хашэмі Рафсанджані, паводле папярэдніх дадзеных, перамагае на выбарах у Раду ад сталіцы Ірану.

Рухані выступаў на выбарах у кааліцыі з экс-прэзыдэнтам Акбарам Хашэмі Рафсанжані, аб’яднаўшы памяркоўныя і рэфармісцкія сілы.

Новы парлямэнт, які выбіраецца на 8-гадовы тэрмін, павінен будзе прызначыць пераемніка Вярхоўнага лідэра краіны аяталы Алі Хаменеі, які займае сваю пасаду з 1989 году. Кандыдатуру павінна выбраць Рада экспэртаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG