Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У інтэрнэце распачалася кампанія супраць сыходу Кадырава з пасады кіраўніка Чачні


TiserPage--Kadyrov/Drabkin for currenttime.tv ONLY

TiserPage--Kadyrov/Drabkin for currenttime.tv ONLY

Інтэрнэт-карыстальнікі падтрымалі кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава хэштэгу #Рамзаннеуходи. Пра гэта радыёстанцыі «Гаворыць Масква» распавёў старшыня Саюза чачэнскай моладзі Рустам Тапа.

Па словах лідэра моладзевай арганізацыі, такім чынам людзі адрэагавалі на просьбу Кадырава ня ладзіць мітынгі і акцыі ў яго падтрымку.

Тапа адзначыў, што людзі выбралі альтэрнатыўны варыянт падтрымкі Кадырава і акцыя ў інтэрнэце ўжо набірае абароты. Яе мэта — паказаць Рамзану Кадыраву, што жыхары рэспублікі і ўсёй Расеі яго падтрымліваюць.

У суботу Кадыраў заявіў, што яго час на пасадзе кіраўніка Чачні прайшоў, і прапанаваў кіраўніцтву Расеі знайсьці іншага чалавека на гэтую пасаду.

Рамзан Кадыраў узначальвае рэспубліку з 2007 года. У сакавіку гэтага года яго паўнамоцтвы заканчваюцца.

У канцы студзеня прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін назваў дзейнасьць Кадырава на пасадзе кіраўніка Чачні «эфэктыўнай».

23 лютага апазыцыянер Ільля Яшын прадставіў даклад «Пагроза нацыянальнай бясьпецы» аб дзейнасьці кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава. Паводле Яшына, галоўная задача гэтага дакумэнту — прыцягнуць увагу грамадзтва і дамагчыся адстаўкі Кадырава з пасады кіраўніка Чачні. Раней Кадыраў у сваіх заявах неаднаразова называў расейскіх апазыцыянераў «ворагамі народа» і «шакаламі».

XS
SM
MD
LG