Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне будуць судзіць былога лекара канцлягера Аўшвіц


Былы член СС, 95-гадовы Губэрт Зафке, які працаваў фельчарам у канцэнтрацыйным лягеры Асьвенцым (Аўшвіц-Біркенаў), у панядзелак паўстане перад нямецкім судом.

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters. Зафке абвінавачваецца ў датычнасьці да гібелі тысяч вязьняў Аўшвіца, дзе ён служыў фельчарам з 1943 года. На судзе будуць заслуханы паказаньні па меншай меры двух сведак.

Пракуроры нямецкага горада Швэрын сьцвярджаюць, што Зафке ў якасьцi лекара ўдзельнічаў у масавым зьнішчэньні зьняволеных. У яго прамыя абавязкі ўваходзіла лячэньне кіраўніцтва СС, але пакой лекара размяшчаўся якраз на дарозе, па якой вязьняў вялі ў газавыя камеры. Абвінаваўцы сьцвярджаюць, што Зафке штодня назіраў за дымам, што ўздымаўся над крэматорыем, і ня мог ня ведаць пра спаленьне палонных. У Асьвенцыме загінулі, па розных зьвестках, ад 1,1 да 2 мільёнаў чалавек розных нацыянальнасьцяў, у тым ліку больш за 1 млн габрэяў, каля 15 тысяч савецкіх ваеннапалонных, прадстаўнікоў польскай інтэлігенцыі. Лягер сьмерці быў вызвалены 27 студзеня 1945 года.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG