Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэвід Кэмэран назваў выхад Вялікай Брытаніі з Эўразьвязу «авантурай стагодзьдзя»


Дэвід Кэмерон
Дэвід Кэмерон

Брытанскі прэм’ер заклікае прыхільнікаў выхаду краіны з Эўрапейскага Зьвязу задумацца пра магчымыя наступствы. «Такое рашэньне можа стаць «авантурай стагодзьдзя».

«Калі тых, хто заклікае на рэфэрэндуме сказаць „так“ за выхад з ЭЗ, запытваюць, як яны бачаць жыцьцё па-за Эўразьвязам, яны адказваюць вельмі няпэўна», — гаворыцца ў артыкуле прэм’ера, апублікаваным у нядзелю ў газэце Sunday Telegraph.

«Проста цяжка ўявіць, што ўсё будзе добра, калі на кон пастаўлены працоўныя месцы і будучыня нашай краіны», — адзначыў Дэвід Кэмэрон. Паводле яго слоў, «адзінае, што ў выпадку выхаду зьяўляецца пэўным — гэта нявызначанасьць».

У той жа час прыхільнік выхаду Вялікай Брытаніі з Эўразьвязу мэр Лёндана Барыс Джонсан заявіў газеце Times, у выпадку выхаду з ЭЗ краіну «можа чакаць у рэчаіснасьці вялікая будучыня з больш дынамічнай эканомікай і больш шчасьлівым насельніцтвам».

Рэфэрэндум аб сяброўстве Вялікай Брытаніі ў ЭЗ прызначаны на чэрвень 2016 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG