Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пры паўторным выбуху на шахце «Паўночная» ў Варкуце, які адбыўся ў ноч з суботы на нядзелю, загінулі шэсць чалавек, паведамляе прэс-служба МНС Расеі.

Яшчэ пяць чалавек пацярпелі. Пяцёра з загінулых — горнавыратавальнікі Пячорскага ваенізаванага горновыратавальнага атрада МНС Расеі, адзін — работнік шахты. Усяго ў момант выбуху пад зямлёй знаходзіліся 77 чалавек — 38 горнавыратавальнікаў і 39 работнікаў шахты. Выбух адбыўся на глыбіні 748 мэтраў.

На гэтай жа адзнацы знаходзіцца і аварыйны ўчастак, дзе 25 лютага адбылося два выбухі. У выніку выбухаў у шахце абрынулася парода, а за заваламі пачаўся пажар.

Афіцыйна паведамлялася аб гібелі чатырох шахтараў, лёс 26 шахтараў па-ранейшаму застаецца невядомым.

У цяперашні час усё пошукава-выратавальныя работы на шахце прыпыненыя да адмысловага распараджэньня, паколькі высокая верагоднасць новых выбухаў. Шахта «Паўночная» належыць ААТ «Варкутавугаль», якое ўваходзіць у «Поўначсталь» Аляксея Мардашова.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG