Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Служба заказчыка будзе кантраляваць ЖКГ


З 1 сакавіка Служба заказчыка пачне кантраляваць працу сфэры ЖКГ у Менску. Пра гэта паведаміў у эфіры тэлеканала АНТ міністар жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Аляксандар Церахаў.

Па словах міністра, служба заказчыка будзе адстойваць інтарэсы грамадзян, пацьвярджаць аб’ёмы выкананых работ,не пакідаючы пры гэтым «спажыўца ЖКГ сам-насам з эксплюатуючай арганізацыяй».

«Мы лічым, што служба заказчыка, якая, у прынцыпе, ужо з 1 сакавіка павінна запрацаваць у горадзе Менску, здольная зьняць усе пытаньні, якія ўзьнікаюць з аб’ёмамі паслуг, іх разлікам і ужываньнем тых ці іншых тарыфаў. Там, дзе былі ўжытыя няправільныя тарыфы і расцэнкі, завышаныя аб’ёмы аказаных паслуг, па ўсіх гэтых фактах будзе зроблены пераразьлік», — запэўніў міністар ЖКГ.

У эфіры тэлеканала АНТ таксама была агучана інфармацыя, што крыху пазьней новая структура — служба заказчыка — зьявіцца і ў рэгіёнах. Штодня служба заказчыка будзе прымаць акты выкананых работ, ацэньваць, ці ў поўным аб’ёме і з якім якасьцю справіліся з задачай камунальнікі, а таксама ці правільна ўзялі аплату з жыхароў. Акрамя таго, ЖРЭА пераходзіць на тэхналягічныя карты, на якіх будуць пазначацца ўсе аказаныя паслугі, нават укручаныя ў пад’езьдзе лямпачкі, паведаміў міністар ЖКГ.

Пасьля рэзкага павышэньня тарыфаў і падаражаньня квартплаты жыхары атакавалі камунальнікаў скаргамі, што многія паслугі, пазначаныя ў жыроўках, наагул нне выконваюцца (асьвятленьне, прыборка пад’ездаў ды іншыя).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG