Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 28 лютага: Акцыя пратэсту прадпрымальнікаў у Менску, цырымонія «Оскар» у Лос-Анджэлесе 


Падзеі і даты гэтага дня.

Афіша:

Менск. Акцыя пратэсту прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы. Пачатак а 15-й гадзіне.

Менск. Канцэрт рок-гурту «Крама». Месца правядзеньня — Рэстаран-бровар «Сябры» (вул. Кульман, 40). Пачатак у 19:00.


Менск. У рамках праекту «Эўрапейскае кафэ — адкрытая прастора Эўропы» адбудзецца публічная лекцыя Тамары Марцанюк «Фэміністычная крытыка гендэрнай няроўнасьці на рынку працы». Месца правядзеньня — Бізнэс-клюб IMAGURU (вул. Фабрыцыюса, 4). Пачатак 17:00.


88-я цырымонія ўручэньня ўзнагародаў Амэрыканскай кінаакадэміі «Оскар» пройдзе 28 лютага ў Лос-Анджэлесе.

У гісторыі:

1468 — у Вялікім княстве Літоўскім прымаецца першы крымінальны кодэкс, так званы Судзебнік, які яшчэ называюць Статутам Казіміра. Напісаны ён быў на старабеларускай мове і спарадкаваў усе віды злачынстваў і пакараньняў.


1854 — заснаваная Рэспубліканская партыя ЗША.

Выкладчыкі і слухачы Беларускіх настаўніцкіх курсаў у Вільні ў 1916 г. Сядзяць: Іван Луцкевіч, Баляслаў Пачобка (кіраўнік курсаў), Антон Луцкевіч.

Выкладчыкі і слухачы Беларускіх настаўніцкіх курсаў у Вільні ў 1916 г. Сядзяць: Іван Луцкевіч, Баляслаў Пачобка (кіраўнік курсаў), Антон Луцкевіч.

1920 — Антон Луцкевіч пакінуў пасаду Старшыні Рады міністраў БНР.


2013 — папа рымскі Бэнэдэкт XVI выракся пасады.

У памяці:

1533 — нарадзіўся Мішэль Мантэнь, францускі філёзаф, родапачынальнік жанру эсэ.


1616 — памёр Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка», дзяржаўны дзяяч Вялікага княства Літоўскага, вандроўнік.


1937 — нарадзіўся Георгі Галенчанка, беларускі гісторык, кнігазнаўца. Складальнік факсымільнага выданьня «Бібліі» Францішка Скарыны ў 3 тамах (1990-1991).


1942 — памёр Канстанцін Кернажыцкі, беларускі гісторык.


1958 — нарадзілася Натальля Эсьцімірава, расейская праваабаронца.


1985 — памёр Вадзім Жучкевіч, беларускі географ.

Цытата на памяць:

Прызнавацца ў няведаньні — адзін з найлепшых і найвярнейшых доказаў наяўнасьці розуму.

Мішэль Мантэнь

XS
SM
MD
LG