Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камэнтаванае выданьне «Майн кампф» стала бэстсэлерам


Кніга Адольфа Гітлера «Майн кампф» з крытычнымі камэнтарамі экспэртаў стала бэстсэлерам у Нямеччыне. Адзначаецца, што нэанацысты праяўляюць да гэтай кнігі нязначную цікавасьць.

Выданьне кнігі Адольфа Гітлера «Майн Кампф» з крытычнымі камэнтарамі экспэртаў, выпушчанае Інстытутам сучаснай гісторыі у Мюнхэне, стала бэстсэлерам: з часу паступленьня ў продаж у студзені распрададзена ўжо 24 тысячы асобнікаў гэтай кнігі, і выдаўцы падумваюць пра новы наклад. «Попыт вялікі», — канстатавала прадстаўніца інстытуту ў суботу, 27 лютага.

Інстытут сучаснай гісторыі выпусьціў крытычнае выданьне «Майн кампф» у пачатку 2016 году пасьля шматгадовай падрыхтоўчай работы, нягледзячы на пратэсты, да якіх, у ліку іншых, далучылася старшыня ізраільскай культурнай абшчыны Мюнхэну і Верхняй Баварыі Шарлотэ Кноблах, нагадвае «Нямецкая хваля».

На аснове аналізу дадзеных, якія паступаюць ад кнігарняў, інстытут прыйшоў да высновы, што кнігу набываюць, у асноўным, чытачы, якія цікавяцца гісторыяй і палітыкай, у той час як нэанацысты праяўляюць да яе нязначную цікавасьць.

Сёньня патрыманыя асобнікі кнігі прапануюцца ў анлайн-краме Amazon прыкладна за 150 эўра — амаль утрая даражэй за першапачатковы кошт. У рамках першага выданьня было выпушчана 4000 асобнікаў кнігі па цане 59 эўра за штуку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG