Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве тысячы людзей прайшлі шэсьцем у памяць пра Нямцова. ВІДЭА


Памятныя акцыі прайшлі і ў іншых гарадах Расеі.

У Маскве ў шэсьці ў памяць пра Барыса Нямцова, год таму забітага ў цэнтры расейскай сталіцы, удзельнічала больш за 14 тысяч чалавек. Аб гэтым паведамляецца ў Твітэры мабільнага лічыльніка MobCounter2015.

​Удзельнікі маршу прайшлі ад Страснога бульвара да праспэкта Сахарава. Затым перамясьціліся на Вялікі Маскварэцкі мост, дзе быў застрэлены апазыцыйны палітык.


У Новасібірску, нягледзячы на забарону ўладаў, прайшлі некалькі асобных памятных акцый. У Томску больш за 100 чалавек прынялі ўдзел у пікеце.

У Варонежы невядомыя закідалі удзельнікаў мітынгу памяці Нямцова зялёнкай, яйкамі і мукой.

Памятныя акцыі прайшлі у Пецярбургу, Ніжнім Ноўгарадзе, Растове-на-Доне і многіх іншых расейскіх гарадах.

Сустаршыня партыі ПАРНАС, дэпутат Яраслаўскай абласной думы Барыс Нямцоў быў забіты позна увечары 27 лютага 2015 году.

XS
SM
MD
LG