Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надзея Скардзіна выйграла золата чэмпіянату Эўропы па біятлёне ў гонцы перасьледу


Надзея Скардзіна
Надзея Скардзіна

Беларуская біятляністка Надзея Скардзіна перамагла ў гонцы перасьледу на эўрапейскім першынстве ў Цюмені і працягвае падрыхтоўку да чэмпіянату сьвету.

Скардзіна стартавала пятай з адставаньнем у 35 сэкунд, але адразу ж пачала скарачаць адставаньне, а дакладная першая стральба дазволіла беларусцы ўзначаліць гонку. Пасьля гэтага яна толькі нарошчвала адрыў і да чацьвёртага рубяжа мела перавагу ў 50 сэкунд. На апошняй стральбе Надзея дапусьціла два промахі, у выніку немка Каралін Хорхлер наблізілася да яе на адлегласьць у шэсьць сэкунд.

Але Скардзіна ўтрымала перавагу і фінішавала першай. Каралін Хорхлер завяршыла гонку другой, а бронзу выйграла нарвэжка Інгрыд Тангреволд.

Заўтра чэмпіянат Эўропы завершыцца гонкай з масавым стартам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG