Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аварыйны мост


Клёд Манэ, «Водныя ліліі і японскі мост» (1899)

Клёд Манэ, «Водныя ліліі і японскі мост» (1899)

На мастку праз рачулку майго дзяцінства стаялі моцныя драўляныя парэнчы. Рабілі пераправу сапёры, даючы напрамак бронетэхніцы падчас вучэньняў.

У рэчцы я купаўся, лавіў рукамі печкуроў і вудзіў на глыбокім. «Мірныя» дні хутка скончыліся — прыйшла мэліярацыя. Каналізавалі рачулку. Як скрозь зямлю праваліўся і палевы мост. Паўстала дамба з бэтону й жалеза. І старыя брусовыя парэнчы мне пачалі сьніцца, бо я дужа не ўзьлюбіў новыя. Cтарчакі з мэталёвага вугалка ранілі душу.

Пераяжджаючы днямі рэчку Вусу, перад мастком з бэтонных плітаў я прачытаў таблічку «Аварыйны мост». На ім страхотліва зеўралі дзіркі, з бакоў тырчалі канцамі пакручанага жалеза так званыя парэнчы.

Валер Дранчук

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG