Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Канчаткова і беспаваротна». Сурыкаў паабяцаў, што Расея ўсё-такі выдзеліць Беларусі крэдыт


 Аляксандар Сурыкаў
Аляксандар Сурыкаў

Рашэньне аб выдзяленьні Беларусі крэдыту Эўразійскага фонду стабілізацыі і разьвіцьця (ЭФСР) прынятае. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» заявіў амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў, піша БЕЛТА.

«Рашэньне дасягнутае цяпер канчаткова і беспаваротна. Патрабуецца нейкая колькасьць дзён, каб заключыць крэдытную дамову, і пасьля гэтага крэдытныя сродкі паступяць у эканоміку Беларусі», — сказаў Сурыкаў.

На думку амбасадара Расеі ў Беларусі, на заключэньне крэдытнай дамовы шмат часу не спатрэбіцца.

Між тым за дзень да гэтага, увечары 25 лютага, намесьнік міністра фінансаў Расеі Сяргей Старчак заявіў журналістам, што дыскусія па пытаньні фінансавай дапамогі Беларусі яшчэ будзе працягвацца.

Беларусь яшчэ зь мінулага году вядзе перамовы аб новым крэдыце ЭФСР у памеры 2 мільярдаў даляраў.

Эўразійскі фонд стабілізацыі і разьвіцьця быў заснаваны ў 2009 годзе шэрагам краінаў былога СССР, аднак ключавую ролю ў фондзе грае Расея. Міністар фінансаў РФ Антон Сілуанаў зьяўляецца старшынёй кіруючага Савета фонду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG