Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Позьнер: Крыўдаваць на «Белоруссию» — комплекс непаўнавартасьці


Уладзімір Позьнер

Уладзімір Позьнер

Расейскі журналіст Уладзімер Позьнер, выступаючы 25 лютага ў менскім Палацы Рэспублікі, патлумачыў, чаму па-расейску правільна казаць «Белоруссия», а не «Беларусь». Крыўды беларусаў, зьвязаныя з назвай краіны, ён патлумачыў комплексам непаўнавартасьці.

Як перадае Telagraf.by, Уладзімір Позьнер сказаў, што пасьля нядаўніх падзей у Кіеве ўкраінцы сталі патрабаваць казаць не «на Ўкраіне», а «ва Ўкраіне», матывуючы гэта тым, што расейцы ня кажуць «на Францыі» або «на Нямеччыны».

«Але ўсё-такі традыцыя такая, што па-расейску кажуць „на Ўкраіне“. Гэта так прынята ў мове», — патлумачыў ён і падкрэсьліў, што «гэта ніяк не перамяншае нечую годнасьць».

«А французы называюць сваю краіну „Франс“. Але мы ж па-расейску так ня кажам», — сказаў Уладзімер Позьнер.

Тое ж самае, паводле яго словаў, і са словам «Белоруссия». Маўляў, у расейскай мове «традыцыйна было так».

«Мне здаецца, што такія пытаньні ўзьнікаюць з-за комплексу непаўнавартасьці. Але я хачу вам пажадаць, каб гэта была ваша самая галоўная праблема», — сказаў Уладзімер Позьнер.

А як вы ставіцеся да таго, што ў расейскіх СМІ і на афіцыйным узроўні краіна называецца «Белоруссия»? Як беларусы мусяць называць Расею? Выказвайцеся ў камэнтарах пад артыкулам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG