Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мы ж рускія людзі


Ільля Рэпін, «Бурлакі на Волзе» (1873).

Ільля Рэпін, «Бурлакі на Волзе» (1873).

Строгая ахоўніца дысцыплінавана чакае да самай апошняй хвіліны абедзеннага перапынку ў падатковай інспэкцыі. Тлумная грамада наведнікаў запаланіла невялікую пляцоўку першага паверху і нецярпліва чакае адмашкі жанчыны ва ўніформе.

Невысокага росту паўнаваты мужычок не вытрымлівае: «Ды што гэтыя пяць хвілінаў. Мы ж рускія людзі! Свабодна пускайце». Ахоўніца не рэагуе на словы наведніка.

З глыбіні памяшканьня, ад шкляных стэляжоў з узнагародамі за спартовыя дасягненьні падатковай, чуецца зьедлівая заўвага: «Калі вы рускія людзі, дык навошта вам свабода? Безь яе неяк пражывяце». Паўнаваты мужычок ніякавее: «І тое праўда. Пастаім».

Алесь Асіпцоў

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG