Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аварыя на шахце ў Варкуце: чацьвёра загінулі, 26 чалавек заблякаваныя пад зямлёй


У выніку аварыі на шахце ў Варкуце 25 лютага чатыры чалавекі загінулі, лёс 26-ці шахцёраў застаецца невядомым, паведамілі ў Сьледчым камітэце РФ.

На шахце «Паўночная» АТ «Воркутауголь» (рэспубліка Комі) у чацьвер адбыўся выбух мэтану.

Тэхнічны дырэктар прадпрыемства Дзьмітры Пайкін паведаміў на апэратыўнай нарадзе ў ноч на пятніцу, што ў шахце адбыліся два выбухі, якія прывялі да абвалу і пажару, што ўскладняе выратавальную апэрацыю.

У шахце ў гэты момант знаходзіліся 110 чалавек. Ратавальнікі вядуць пошук, але працу ўскладняюць тры завалы і моцнае задымленьне.

«Вывучаюцца падрабязна вэрсіі, зьвязаныя з магчымым парушэньнем тэхналёгіі здабычы вугалю пры адначасовым магчымым невыкананьні тэхнікі бясьпекі. Таксама разглядаецца магчымая няспраўнасьць электраабсталяваньня», —

паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца ў службах тэхнічнага нагляду рэгіёну.

Сьледчыя распачалі крымінальную справу па факце парушэньні правілаў бясьпекі пры вядзеньні горных работ на шахце «Паўночная».

Праца шахты прыпыненая. У Комі ўведзены рэжым надзвычайнай сытуацыі.

Шахта «Паўночная» належыць ААТ «Воркутауголь» і ўваходзіць у «Северсталь» Аляксея Мардашова. Шахта «Паўночная» — адна зь пяці падземных шахт прадпрыемствы, яна здадзена ў эксплёатацыю 31 сьнежня 1969 году. Па выніках 2011 году шахта здабыла каля 2,4 млн. тон вугалю (больш за 20% ад агульнай здабычы «Воркутаугля»).

За апошнія гады на шахтах «Воргутаугля» адбылося некалькі буйных аварый з людзкімі ахвярамі. У 2013 годзе ў выніку выбуху загінулі 18 чалавек, а ў студзені 2002 году з-за пажару і выбуху мэтану ў забоі загінулі пяць гарнякоў, яшчэ 12 атрымалі апёкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG