Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвет будзе сачыць за выкананьнем Расеяй рэжыму спыненьня ваенных дзеяньняў у Сырыі — Абама


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама (справа) і прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама (справа) і прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама папярэдзіў Расею, што «сьвет будзе назіраць» за тым, ці выконвае Масква ўзгоднены рэжым спыненьня ваенных дзеяньняў у Сырыі, які павінен пачацца 27 лютага. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы ў Дзярждэпартамэнце ЗША з прадстаўнікамі Рады па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі 25 лютага.

«Бліжэйшыя дні будуць мець вырашальнае значэньне, і сьвет будзе назіраць, ці выконваецца перамір’е Расеяй і яе саюзьнікамі ў Сырыі», — сказаў Абама.

Амэрыканскі прэзыдэнт назваў перамір’е «тэстам» для Расеі і сырыйскага рэжыму на іх прыхільнасьць больш шырокага палітычнага ўрэгуляваньня 5-гадовай грамадзянскай вайны.

Кампанія з атачэньня паўстанцаў у раёне Алепа сырыйскімі ўрадавымі сіламі пры падтрымцы расейскіх паветраных удараў у гэтым месяцы фактычна спыніла паўнавартасныя мірныя перамовы. Барака Абама ня выключыў, што баевікі групоўкі «Ісламская дзяржава» і «Фронт ан-Нусра» (сырыйскага аддзяленьня «Аль-Каіды») працягнуць баі ў Сырыі, паколькі яны знаходзяцца па-за перамовамі аб перамір’і.

Абама падкрэсьліў, што амеэканскія ваенныя працягваюць намаганьні па «бязьлітасным» зьнішчэньні баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава» «на ўсіх франтах», у прыватнасьці ў Лібіі.

Чакаецца, што сёньня Рада Бясьпекі ААН зацьвердзіць рэзалюцыю аб перамір’і ў Сырыі, распрацаваную ЗША і Расеяй.

22 лютага стала вядома, што Вашынгтон і Масква ўзгаднілі плян перамір’я ў Сырыі, якая павінен набыць сілу ў суботу, 27 лютага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG