Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Генэрал НАТО Брыдлаў: Расея імкнецца перапісаць правілы міжнароднага парадку


Гэнэрал ВПС ЗША Філіп Брыдлаў

Гэнэрал ВПС ЗША Філіп Брыдлаў

Камандуючы сіламі НАТО ў Эўропе генэрал Брыдлаў лічыць, што Расея вырашыла стаць ворагам Захаду і ўяўляе сабой «экзыстэнцыяльную пагрозу» для Злучаных Штатаў і іх хаўрусьнікаў.

Генэрал ВПС ЗША Філіп Брыдлаў выступіў у чацьвер у Камітэце па ўзброеных сілах Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША і заявіў, што Расея імкнецца «перапісаць ўзгодненыя правілы міжнароднага парадку» і падарваць адзінства ў Эўропе.

«Расея абрала шлях, на якім яна вырашыла стаць супернікам і ўяўляе сабой доўгатэрміновую экзыстэнцыйную пагрозу для Злучаных Штатаў і для нашых эўрапейскіх саюзьнікаў і партнэраў», — сказаў генэрал у сваім выступе ў Кангрэсе 25 лютага.

Брыдлаў быў адным з самых актыўных крытыкаў Расеі сярод амэрыканскага ваеннага кіраўніцтва пасьля таго, як Масква анэксавала ва Ўкраіне Крымскі паўвостраў у сакавіку 2014 году, а потым пры падтрымцы сэпаратыстаў пачала ваенныя дзеяньні на ўсходзе Ўкраіны.

Расея неаднаразова адмаўляла сьцьвярджэньні ЗША і іншых эўрапейскіх чыноўнікаў, што яна ўяўляе пагрозу для Захаду, называючы гэтыя абвінавачваньні як небясьпечнае «бразганьне зброяй».

XS
SM
MD
LG