Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навумчык: Сёньня спаўняецца 60 год як на ХХ зьезьдзе КПСС тагачасны першы сакратар ЦК КПСС Мікіта Хрушчоў выступіў з дакладам " Пра культ асобы Сталіна і яго наступствы«. Праглядзеўшы інтэрнэт, я зьдзівіўся, што ніхто ня ўзгадвае гэтыя падзеі, ні ў Расеі, ні ў Беларусі.

ХХ зьезд быў плянавым мерапрыемствам, Мікіта Хрушчоў ужо быў першым сакратаром ЦК, але казаць пра тое, што ён быў адзінаасобным кіраўніком усяго СССР, на той час не выпадае, паколькі старшынёй Савету Міністраў заставаўся Георгі Малянкоў, а пры Сталіне ў апошнія гады першая роля належала кіраўніку ўраду — Сталін быў кіраўніком ураду. На закрытым паседжаньні, абсалютна ня ставячы ў вядомасьць членаў ЦК і дэлегатаў, Хрушчоў выступіў з дакладам, пра падрыхтоўку якога ведала толькі вузкае кола членаў Палітбюро. Даклад ніхто акрамя ўдзельнікаў зьезду ня чуў. Тым ня менш пазьней тэкст гэтага даклада распаўсюджваўся сярод членаў Кампартыі па ўсім Савецкім Саюзе, праходзілі таксама закрытыя партыйныя пасяджэньні.

Калі сёньня знаёмісься з гэтым тэкстам, то ён успрымаецца банальнасьцю, таму што шмат чаго было не названа, крытыка была пераважна наконт рэпрэсій, былі і панэгірыкі. Хрушчоў ніяк не аспрэчваў гістарычнай ролі Сталіна. Але на тыя часы гэты даклад меў эфэкт бомбы, якая разарвалася. Ніхто ніколі ў такіх выразах пра Сталіна не казаў, ніхто не казаў пра рэпрэсіі публічна, з такой высокай трыбуны ня ставіў пад сумнеў. Некаторыя дэлегаты самі праз рэпрэсіі прайшлі, альбо падпісвалі расстрэльныя сьпісы. Далей Хрушчоў рабіў наступныя крокі. У 61-м на ХХІІ зьезьдзе ягоны даклад ужо меў куды больш рэзкі характар, ён правёў рашэньне аб вынасе цела Сталіна з Маўзалею, менавіта ён паўплываў на тое, што ў 62-м годзе ў часопісе «Новый мир» Твардоўскі здолеў апублікаваць апавяданьне Аляксандра Салжаніцына «Адзін дзень Івана Дзянісавіча». Гэты працэс Хрушчоў вёў да 64-га году, калі ён быў скінуты з пасады, заменены Брэжневым, і далей грамадзтва пайшло ў іншы бок. Потым праз 20 год гэты працэс ужо на іншым узроўні разгарнуў Гарбачоў. Сёньня мы маем лінію Сталіна ў Беларусі і яго рэабілітацыю ў Расеі і ня толькі. Я думаю, можна казаць пра маральную рэабілітацыю Сталіна ў Беларусі. Калі мы ўзгадаем заявы, якія рабіў Лукашэнка пра Леніна, пра Сталіна, паслухаем, што кажа прэзыдэнт Расеі Пуцін пра «эфэктыўнага мэнэджэра Сталіна» — зразумеем, што гэткага нават не казаў Брэжнеў. Уладзімер, вы можаце выказаць погляд праз уласныя адчуваньні, калі сёньняшні стан грамадзтва ў дачыненьні да Сталіна параўноўваць са станам апошніх дзясяткаў гадоў?

Глод: Мне падаецца, што мы знаходзімся ў той час, калі Леанід Брэжнеў, будучы генэральным сакратаром ЦК КПСС, пачаў вяртаць вобразу Сталіна яго прывабнасьць, паказваць яго як мужнага кіраўніка, які перамог у Вялікай Айчыннай вайне. Цяпер нават больш спрыяльны пэрыяд для паўстаньня нябожчыка Сталіна, чым у брэжнеўскія часы. Сапраўды, дзе яшчэ, у якой постсавецкай краіне, я не кажу пра іншыя, можна знайсьці такое — «Лінію Сталіна»? Калі яе адкрывалі, казалі, што гэта сымбаль мужнасьці савецкіх людзей у часе абароны. Але што кажуць гісторыкі?

Справа ў тым, што «Лінія Сталіна» сапраўды не была задзейнічаная. Яна нават не была дабудаваная, а часткова — дэмантаваная. Яна ніякага

Цікавы прыклад: ў Сырыі нядаўна была беларуская дэлегацыя. Хто яе ачольваў? Намесьнік старшыні Менскага гарвыканкаму, ён жа першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі Ігар Карпенка. Калі б спадар Карпенка займаўся ў гарвыканкаме, скажам, будаўнічымі справамі, ну нават аховай здароўя — гэта б яшчэ можна было б зразумець. Але калі на чале афіцыйнай дэлегацыі чалавек, які займаецца і адказвае непасрэдна за ідэалёгію ў сталіцы?

значэньня ваеннага ня мела. Але нашто яе тады уладам сучаснай Беларусі было адбудоўваць? Гэта рэабілітацыя вобразу вялікага правадыра ўсіх часоў і народаў. Беларускія ўлады на гэта ідуць. Цікавы прыклад: ў Сырыі нядаўна была беларуская дэлегацыя. Хто яе ачольваў? Намесьнік старшыні Менскага гарвыканкаму, ён жа першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі Ігар Карпенка. Калі б спадар Карпенка займаўся ў гарвыканкаме, скажам, будаўнічымі справамі, ну нават аховай здароўя — гэта б яшчэ можна было б зразумець. Але калі на чале афіцыйнай дэлегацыі чалавек, які займаецца і адказвае непасрэдна за ідэалёгію ў сталіцы? Сябры менавіта ягонай партыі выходзяць 7-га лістапада з транспарантамі і партрэтамі Сталіна. Як можна сказаць, што ў Беларусі Сталін не рэабілітаваны? Канешне, рэабілітаваны. Самае трагічнае з таго, што адбылося ў былым Савецкім Саюзе і з таго, што адбываецца цяпер у Беларусі, гэта ня страх, што зьявяцца чэкісты, што сярод ночы цябе падымуць з ложка, будуць жорстка дапытваць, круціць, ламаць і гэтак далей. Мы ведаем масу такіх успамінаў. Расейскі пісьменьнік Дзьмітры Пятроў: культ асобы — гэта не чаканьне чэкістаў, ня рык бюракрата, не цэнзура і вымушанае маўчаньне... Культ — гэта радасная адзінадушная гатоўнасьць прысягнуць правадыру. І калі бачыш у кабінэтах партрэты Лукашэнкі, то гэта і ёсьць адлюстраваньне тугі па моцнай руцэ і тым, як іншым здавалася, слаўным часах, «калі ўсе нас баяліся».

Навумчык: А як польскаму грамадзтву ўдалося пазьбегнуць рэабілітацыі Сталіна? Там абсалютна немагчымае тое, пра што сказана. Гэта нацыянальная памяць ці яшчэ і ідэалягічная палітыка дзяржавы?

Максімюк: Так, вы маеце рацыю, у Польшчы немагчыма ўявіць ніякай рэабілітацыі постаці Сталіна. Польшча, які і ўсе краіны, якія апынуліся пад уплывам СССР, таксама мела змрочны пэрыяд сталінізацыі, які там трываў тры ці чатыры гады, калі перасьледаваліся польскія патрыёты, калі служба бясьпекі была такім змрочным чыньнікам грамадзкага жыцьця. Але калі ў 56- м Уладзіслаў Гамулка, камуніст, які ў сталінскі пэрыяд сядзеў у турме, прыйшоў кіраваць польскай партыяй, наступіла дэсталінізацыя і лібэралізацыя палітычнага жыцьця. У 60-я гады партыя пад кіраўніцтвам Гамулкі прыкруціла гайкі, але нават не спрабавалі ўзгадваць Сталіна. Чаму? Ясная справа, у Польшчы ёсьць вельмі выразная і моцная гістарычная памяць, якая пранікае ва ўсе слаі

У 60-я гады партыя пад кіраўніцтвам Гамулкі прыкруціла гайкі, але нават не спрабавалі ўзгадваць Сталіна. Чаму? Ясная справа, у Польшчы ёсьць вельмі выразная і моцная гістарычная памяць, якая пранікае ва ўсе слаі грамадзтва

грамадзтва. Яна зьвязаная перш за ўсё з тым дрэнным, што рабіла царская Расея ў ХІХ стагодзьдзі, і савецкі Саюз ў ХХ стагодзьдзі. Помнім паўстаньні палякаў супраць расейцаў у ХІХ стагодзьдзі, помнім польска-бальшавіцкую вайну 1920 году, потым верасень 1939-га. Тое, што савецкая Армія ўвайшла на тэрыторыю Беларусі, палякі трактуюць як чацьвёрты падзел Польшчы, потым наступілі высылкі ў Сібір, потым была справа Катыні — расстрэлу больш за 10 тысяч польскіх афіцэраў сталінскім НКВД. Сама нацыянальная памяць не дазваляла рэабілітацыі Сталіна, ён адназначна трактуецца ў Польшчы як вялікі-вялікі злачынец.

Навумчык: Калі прыгадвалі Брэжнева, ня будзем забывацца, што ў сваім прынамсі публічным жыцьці, выступах за 18 гадоў кіраваньня СССР ён толькі два разы (калі не памыляюся) прыгадваў Сталіна. Адзін раз гэта было ў 60-х гадах, калі ён выступаў на ўрачыстым пасяджэньні ў гонар перамогі — ён тады назваў Сталіна ў ліку палкаводцаў, і гэта выклікала вельмі нэгатыўны рэзананс у шэрагу інтэлігенцыі. Другі — у сваіх мэмуарах, калі Сталін яму як сакратару абкаму пазваніў і пра штосьці там пытаўся. Цікава, што ўся лінія Брэжнева і тое асноўнае, на чым трымаўся ягоны аўтарытэт ў партыйным апараце, была яго гарантыя недатыкальнасьці ўсім партыйным сакратарам ад райкаму і вышэй. Так, маглі зьняць з пасады за нейкія парушэньні, але Брэжнеў ня тое што нікога не расстраляў — нікога нават не пасадзіў у турму. На гэтым ён якраз будаваў свой аўтарытэт. І ў гэтым карэнная розьніца паміж ім і Лукашэнкам, які на страху будуе сваю ўладу, пры гэтым выклікаючы страх і ў чыноўнікаў. Мы ведаем, што ён і прэм’ер-міністраў садзіў, і віцэ-прэм’ераў. Таксама тое, што аб’ядноўвае і Пуціна​, і Сталіна, і Лукашэнку — гэта вялізная прага да абсалютна непадзельнай улады.

  • 16x9 Image

    Сяргей Навумчык

    Сяргей Навумчык нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, служыў у войску, працаваў у віцебскай абласной газэце. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі і каардынатарам парлямэнцкай апазыцыі БНФ. У 1996 годзе атрымаў палітычны прытулак у ЗША.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG