Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі суд аштрафаваў булгарскага заўзятара за плякат «Крым наш» на матчы Самалі-Ўкраіна


Ва Ўльянаўску ў Расеі, дзе праходзіў чэмпіянат сьвету па хакеі зь мячом, суд аштрафаваў на 3 тысячы рублёў кіраўніка рэгіянальнай Булгарской нацыянальна-культурнай аўтаноміі Хамзу Ямбаева за тое, што той прынёс на матч па хакеі з мячом паміж Украінай і Самалі плякат з надпісамі «Крым наш», «Данбас — свой», «Адэсу не прабачым» і «Ўкраіну вызвалім».

Супрацоўнікі МУС затрымалі Ямбаева ў пачатку матчу і заявілі, што надпісы на яго плякаце носяць экстрэмісцкі характар. Яму было выстаўлена абвінавачанне ў парушэньні правілаў паводзін гледачоў на спартовых спаборніцтвах, паколькі суд палічыў яго дзеяньні пікетам.

Сам Ямбаеў сьцьвярджае, што прынёс з сабой плякат з круглага стала аб міжнацыянальных адносінах і не зьбіраўся дэманстраваць яго падчас матчу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG