Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Брусэль канчаткова аформіў зьняцьце санкцый зь беларускіх уладаў


25 лютага Рада Эўразьвязу прыняла законныя акты, якія адмяняюць санкцыісупраць беларускага рэжыму.

Сёньняшні крок зьяўляецца выкананьнем палітычнага рашэньня Рады Эўразьвязу з 15 лютага 2016 году, калі міністры замежных справаў ЭЗ вырашылі зьняць блякаваньне актываў і візавыя забароны для 170 грамадзянаў Беларусі, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі і яго атачэньня, судзьдзяў і пракурораў, а таксама для трох кампаній.

Пад санкцыямі засталіся чатыры асобы, якія, як мяркуецца, адказныя за зьнікненьне прадстаўнікоў апазыцыі: Уладзімер Навумаў, Дзьмітры Паўлічэнка, Юры Сівакоў і Віктар Шэйман. Застаецца таксама эмбарга на пастаўкі зброі.

Сёньняшнія законныя акты будуць апублікаваныя 27 лютага ў афіцыйным выданьні Эўразьвязу. Рашэньне аб адмене санкцый увойдзе ў дзеяньне 1 сакавіка.

XS
SM
MD
LG