Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У доме нацбола з Салігорску адбыўся ператрус — яго падазраюць ва ўдзеле ў вайне на Данбасе


Ігар Шчука (архіўнае фота)
Ігар Шчука (архіўнае фота)

Супраць прарасейскага баевіка з Салігорску Ігара Шчукі завялі крымінальную справу за ўдзел у баявых дзеяньнях на тэрыторыі іншай дзяржавы.

Супраць прарасейскага баевіка з Салігорску Ігара Шчукі завялі крымінальную справу за ўдзел у баявых дзеяньнях на тэрыторыі іншай дзяржавы.

«У мяне дома ў Салігорску 40 хвілін таму адбыўся ператрус у сувязі з крымінальнай справай за ўдзел у баявых дзеяньнях на тэрыторыі замежнай дзяржавы. Канфіскавана нічога не было, але мама ў паніцы», — паведаміў Шчука на сваёй старонцы «Ўкантакце».

Ігар Шчука, які жыве ў Маскве, пацьвердзіў Свабодзе факт існаваньня крымінальнай справы, але ад дадатковых камэнтараў адмовіўся. «Мы не працуем зь лібэральнымі СМІ», — заявіў ён.

Шчукам ужо не ўпершыню цікавяцца праваахоўныя органы ў сувязі зь ягонымі паездкамі на Данбас. Паводле зьвестак украінскага сайту «Миротворец», ён ваяваў на Данбасе на баку прарасейскіх баевікоў. Пра свой удзел у ваенных дзеяньнях ён распавядаў і Свабодзе. Зусім нядаўна пра Ігара Шчуку пісала афіцыйная газэта «Советская Белоруссия» ў артыкуле «Гастарбайтэры вайны» (нумар ад 11 лютага 2016 году).

У матэрыяле пра яго пішуць як пра баевіка з нэафашысцкімі поглядамі, сябра беларускага аддзяленьня расейскай экстрэмісцкай арганізацыі РНЕ («Русское национальное единство»). Але расейская незарэгістраваная радыкальная партыя Эдуарда Лімонава «Другая Россия», прыхільнікам якой ён зьяўляецца, сьцьвярджае, што Шчука на Данбасе займаўся «гуманітарнай дапамогай» і «журналісцкай дзейнасьцю». «Ігар прымаў актыўны ўдзел у правядзеньні рэфэрэндуму ў Крыме, добраахвотніцкім руху „Інтэрбрыгады“, ажыцьцяўляў збор і пастаўку гуманітарнай дапамогі „Новороссии“... Мы сьцьвярджаем, што Ігар езьдзіў на Данбас добраахвотна, з мэтай дапамагчы рускім людзям, а не з карысьлівых меркаваньняў, займаўся журналісцкай дзейнасьцю і гуманітарнай дапамогай. Вінаваціць яго ў наёмніцтве — бессаромна. З такім стаўленьнем Бацька неўзабаве атрымае свой майдан, а дапамагчы ня будзе каму», — гаворыцца ў заяве суполкі «Другой России» «Ўкантакце».

Гісторыя Ігара Шчукі ўжо трапляла ў поле зроку Радыё Свабода. Некалькі гадоў таму Шчуку, якога ня раз затрымлівалі ў Расеі за ўдзел у акцыях нацыянал-бальшавіцкай партыі, спрабавалі прымусова забраць у беларускае войска. Тады ён падаваў гэта як сумесную апэрацыю беларускіх і расейскіх спэцслужбаў з мэтай ізаляваць яго ад палітычнай дзейнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG