Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыя радзіма?


Дом у Вязынцы, у якім Я. Купала правёў дзяцінства (архіўнае фота).

Дом у Вязынцы, у якім Я. Купала правёў дзяцінства (архіўнае фота).

«Дача ў Вязынцы. На радзіме Якуба Коласа». На гэтую абвестку выпадкова натыкаюся на адным з сайтаў. Ня веру ўбачанаму. Перачытваю. Капіюю. Ізноў чытаю: «Дача ў Вязынцы. На радзіме Якуба Коласа».

Зрэшты, чаму гэта мяне так дзівіць? Казаў жа з гонарам пару гадоў таму таксіст, пачуўшы беларускую мову пасажыраў: «Я, между прочім, тожа імею отнашеніе к беларускаму языку, патаму что радзілся в Нікалаевшчыне, на родзіне Янкі Купалы. Слышалі такога беларускага пісацеля?»


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG