Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск наведаў віцэ-прэзыдэнт Эўрапейскага інвэстыцыйнага банку — вынікі візыту застаюцца ў таямніцы


У склад дэлегацыі Эўрапейскага Зьвязу, якая 23-24 лютага пабывала зь візытам у Менску, уваходзілі віцэ-прэзыдэнт Эўрапейскага інвэстыцыйнага банку Ласла Бараняй і намесьнік гендырэктара Эўракамісіі па пытаньнях суседзтва і перамоваў аб пашырэньні Кацярына Матэрнава.

З дэлегацыяй учора сустрэўся міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей.

«Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя далейшыя крокі па актывізацыі гандлёва-эканамічнага і фінансавага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з ЭЗ, пэрспэктывы ўзаемадзеяньня паміж Беларусьсю і Эўрапейскім інвэстыцыйным банкам, шляхі інтэнсыфікацыі беларуска-эўрапейскага галіновага дыялёгу, а таксама магчымасьці пашырэньня інструмэнтару і аб’ёмаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЭЗ для Беларусі», — паведамляе прэс-служба МЗС.

Дэлегацыя з Брусэля таксама сустрэлася з кіраўніцтвам Нацыянальнага банку Беларусі, Міністэрства эканомікі, Міністэрства фінансаў, а таксама адміністрацыі прэзыдэнта.

У прадстаўніцтве ЭЗ у Менску Свабодзе адмовіліся раскрываць дэталі перамоваў.

«Ніякай дадатковай інфармацыі ня будзе», — адзначылі там.

XS
SM
MD
LG