Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 25 лютага: дзень народзінаў Лесі Ўкраінкі, лекцыя польскай дасьледчыцы ў Менску


Леся Ўкраінка

Леся Ўкраінка

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце гісторыі.

Менск — у межах праекта «Эўрапейская кавярня — адкрытая прастора Эўропы» адбудзецца публічная лекцыя дацэнта Інстытута філасофіі Варшаўскага ўнівэрсытэта Ёанны Ружыньскай «Дзівосны Новы Чалавек: этыка ўдасканаленьня чалавека». Пасьля лекцыі адбудзецца дыскусія. Мадэратары — Ганна Селязьнёва і Вольга Шпарага. Прастора ЦЭХ ( вул. Кастрычніцкая, 16) Пачатак а 19-ай.

У гісторыі:

1918 — створанае Менскае беларускае прадстаўніцтва — палітычнае аб’яднаньне беларускіх партыяў і групаў лібэральнай і правацэнтрысцкай арыентацыі ў 1918 — пачатку 1919.

1921 — савецкія войскі занялі Тбілісі. У Грузіі гэты дзень лічаць Днём савецкай акупацыі.

1932 — Адольф Гітлер атрымаў нямецкае грамадзянства.

1956 — на закрытым пасяджэньні XX зьезду КПСС Мікіта Хрушчоў выступіў з дакладам аб кульце асобы Іосіфа Сталіна. Гэты даклад паклаў пачатак працэсу дэсталінізацыі ў СССР.

У памяці:

1871 — нарадзілася Леся Ўкраінка, украінская паэтка і пісьменьніца.

1879 — нарадзіўся Гасан Канапацкі, беларускі вайсковец, дзеяч нацыянальна-вызвольнага руху.

1906 — нарадзіўся Павал Каруза, беларускі фальклярыст, кампазытар, грамадзка-палітычны дзеяч.

1909 — нарадзіўся Сяргей Дарожны, беларускі паэт, грамадзкі і культурны дзеяч.

1943 — нарадзіўся Джордж Гарысан, ангельскі музыка, удзельнік гурту The Beatles.

1947 — нарадзіўся Яўген Шатохін, беларускі мастак, грамадзкі дзеяч, былы член праўленьня Беларускага Саюза Мастакоў, уваходзіў у мастацкую суполку «Пагоня».

1957 — нарадзіўся Алесь Пісьмянкоў, беларускі паэт, ляўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2004, пасьмяротна).

1959 — памёр Клаўдзі Дуж-Душэўскі, беларускі архітэктар і палітычны дзеяч, распрацаваў эскіз сьцяга БНР.

1960 — памерла Ўладзіслава Луцэвіч, беларуская літаратуразнаўца, стваральніца музэю Янкі Купалы, жонка Янкі Купалы.

Цытата:

У вянок Лесі Ўкраінкі

Век праляцеў, а ці сон?
Ліст аднаўляе дуброва.
Вам зь Беларусі паклон,
Ластаўка роднага слова.
Гэта ня помнік Ваш, не —
Рухі жыцьця нажавыя.
I Вашы крылы жывыя
Сьцелюцца іншай вясьне.
Чуйна ступаць па зямлі
Тым, хто за Вамі — з Радзімай.
Колькі паэтаў ўзьнялі!
Сэрцаў Вы колькі збудзілі!
З Вамі гамоніць абсяг.
Раіцца з Вамі прырода.
Песьня і Песьні прасьцяг —
Леся — легенда народа.

Яўгенія Янішчыц

XS
SM
MD
LG