Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Страляюць»: Андрусь Такінданг зьезьдзіў пад Данецк і напісаў песьню пра вайну


У разбураных вайной данбаскіх Пясках летась у лістападзе праходзіў пленэр беларускіх мастакоў дзеля ўшанаваньня загінулых байцоў тактычнай групы «Беларусь».

Тэлеканал «Белсат» прадставіў кліп на песьню беларускага музыкі Андруся Такінданга «Страляюць». У кліп увайшлі кадры, зьнятыя ў Пясках (Данецкая вобласьць Украіны) падчас пленэру беларускіх мастакоў, што праходзіў у лістападзе 2015 году.

«Твор Андруся Такінданга „Страляюць“ паўстаў фактычна на працягу пленэру, — згадвае рэжысэр „Белсату“ Антось Цялежнікаў. — У апошні дзень перад выездам Андрусь Такінданг паклікаў мяне і прасьпяваў першы куплет песьні. Андрусь як творца быў вельмі ўражаны пабачаным у так званай зоне АТА ва Ўкраіне. Свае перажываньні і пачуцьці ён перадаў у гэтай песьні, якая сталася музычным трэкам для майго рэпартажу».

Ідэяй пленэру было ўшанаваньне хлопцаў з тактычнай групы «Беларусь» Алеся Чаркашына і Віталя Ціліжэнкі, якія загінулі ў ходзе АТА, а таксама іншых абаронцаў сувэрэнітэту Ўкраіны. Разам з шасьцю беларускімі мастакамі ў пленэры ўзяў удзел Тарас Носар з Данецку. У выніку пленэру было напісана з паўсотні палотнаў, пазьней прэзэнтаваных ва ўкраінскай амбасадзе ў Менску.

Прэм’ера рэпартажу Антося Цялежнікава «Пэндзлі замест аўтаматаў», прысьвечанага пленэру, адбудзецца 1 сакавіка а 21:40 у эфіры «Белсату».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG