Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аналітыкі: Дональда Трампа цяпер ужо цяжка спыніць


Вельмі верагодна, што рэспубліканец Дональд Трамп можа стаць кандыдатам у прэзыдэнты ЗША.

23 лютага ў штаце Нэвада ў ЗША прайшлі першасныя выбары, так званыя кокусы, на якіх выбаршчыкі-рэспубліканцы выбіралі кандыдата ад партыі ў прэзыдэнты. Зь вялікай перавагай на гэтых выбарах перамог Дональд Трамп, які набраў каля 45 адсоткаў галасоў. Сэнатар Марка Рубіё, які апынуўся на другім месцы, атрымаў каля чвэрці галасоў выбаршчыкаў.

Перамога Дональда Трампа ў Нэвадзе была трэцяй па ліку перамогай на першасных выбарах.

Погляд на Трампа як на выпадковага палітычнага выскачку і маргінала, які дамінаваў зусім нядаўна сярод рэспубліканскіх палітыкаў і экспэртаў, відавочна саступіў месца заклапочанасьці з нагоды ўсё больш верагоднай перамогі Трампа на першасных выбарах. Неспакой звязаны з тым, што ён, як лічыцца, ня здольны выйграць на ўсеагульных выбарах.

У сувязі з гэтым Радыё Свабода пагутарыла з сацыёлягам, супрацоўніцай інстытуту American Enterprise Карлін Боўмэн.

РС: Якія высновы ў дадзены момант можна зрабіць з вынікаў апытаньня грамадзкай думкі? Многія палітолягі раптам пачалі разважаць пра непазбежнасьць намінацыі Трампа ў прэзыдэнты ад рэспубліканскай партыі.

Боўмэн: Апытаньні грамадзкай думкі дазваляюць зрабіць абмежаваныя высновы. Вядома, што практычна ва ўсіх штатах, за выключэннем тых, якія прадстаўляюць апанэнты Трампа, ён пакуль трымае лідэрства. Гэта далёка не абсалютная большасць галасоў, яго электарат складае прыблізна траціну рэспубліканцаў. І гэта дазваляе яго апанэнтам спадзявацца на тое, што па меры выбываньня з барацьбы за намінацыю кандыдатаў-рэспубліканцаў, а іх усё яшчэ пяцёра, тыя шэсьцьдзесят зь лішнім адсоткаў выбаршчыкаў аддадуць свае галасы апанэнту Трампа. Але я ня ўпэўненая, што ніхто з гэтых выбаршчыкаў не пяройдзе на бок Трампа і што лік яго прыхільнікаў не павялічыцца.

РС: Як вы тлумачыце нечаканую для многіх папулярнасьць Трампа сярод значнага пласту выбаршчыкаў?

Боўмэн: Адказваючы на пытаньні сацыёлягаў падчас першасных выбараў, большасць выбаршчыкаў-рэспубліканцаў заявілі, што яны

Трамп па-майстэрску гуляе на гэтых настроях, на гэтай агульнай незадаволенасьці. Таму, на мой погляд, цяпер будзе вельмі цяжка спыніць Трампа.

адчуваюць, як партыйны істэблішмэнт ім здрадзіў. Яны лічаць, што кіраўніцтва партыі не прапануе рашэньняў праблемаў краіны, сугучных зь іхным уяўленьнем аб правільным і няправільным. Іх раздражняе, што рэспубліканская большасьць у Кангрэсе нічога ня робіць для паляпшэння эканомікі краіны, што ЗША выглядаюць слабымі на міжнароднай арэне, іх трывожыць страта працоўных месцаў, праблема іміграцыі. Дональд Трамп па-майстэрску гуляе на гэтых настроях, на гэтай агульнай незадаволенасьці. Таму, на мой погляд, цяпер будзе вельмі цяжка спыніць Трампа.

РС: Калі Трамп сапраўды зробіць тое, што многім здаецца немагчымым, і даможацца намінацыі, будуць у яго нейкія шанцы атрымаць перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах, калі яго апанэнтам будзе Гілары Клінтан? Што на гэты конт можна даведацца з апытаньняў грамадзкай думкі?

Боўмэн: Я думаю, што шанцы ў яго ёсьць. Я падазраю, што ён можа атрымаць галасы значнай праслойкі дэмакратычнага электарату: незадаволеных эканамічнай сітуацыяй прадстаўнікоў працоўнай клясы — людзей зь невысокімі даходамі без вышэйшай адукацыі. У патэнцыйным супрацьстаяньні Гілары Клінтан і Дональда Трампа яна без сумневу зьяўляецца фаварытам, але гэта не рашаючая перавага. Пакуль ні Трамп, ні Клінтан не папулярныя сярод сярэднестатыстычных амерыканскіх выбаршчыкаў. Нэгатыўны рэйтынг Клінтан складае 51%, Трампа — 58%. На пытаньне аб тым, каму яны аддадуць перавагу — Трампу ці Клінтан — на ўсеагульных прэзыдэнцкіх выбарах, каля 45 адсоткаў апытаных выказаліся за Клінтан, каля 42 — за Трампа. Разрыў невялікі, але Гілары, хутчэй за ўсё, пераможа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG