Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка флудзіць, гэта спроба ўратаваць труп, — Раманчук пра ўказ № 78


Яраслаў Раманчук

Яраслаў Раманчук

Аляксандар Лукашэнка 23 лютага падпісаў указ № 78 «Аб мерах па павышэньні эфэктыўнасьці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь».

Ва ўказе адзначаецца, што ў сучасных умовах неабходныя «своечасовыя меры» па забесьпячэньні эканамічнай бясьпекі, сацыяльнай стабільнасьці і г.д.

«Рэалізацыя на практыцы ўнутраных рэзэрваў разьвіцьця патрабуе ініцыятыўнай і эфэктыўнай працы кіраўнікоў прадпрыемстваў, прыняцьця вэртыкальлю ўлады рашучых і сыстэмных мераў», — гаворыцца ва ўказе.

Акрамя таго, прапануецца выпрацаваць прапановы па прыватызацыі дзяржаўнай уласнасьці на прынцыпах «празрыстасьці, апэратыўнасьці і эфэктыўнасьці».

Ва ўказе сфармуляваныя і больш канкрэтныя задачы.

Эканаміст Яраслаў Раманчук кажа, што сур’ёзна аналізаваць указ не выпадае — усе прапанаваныя захады неэфэктыўныя, бо вынікаюць зь няслушна пастаўленага дыягназу:

Падыходы, якія выкарыстаныя ў гэтым дакумэнце, — гэта спроба ўратаваць труп.

«Гэта нарматворчы флуд, таму сур’ёзна ставіцца да аналізу гэтага ўказу нельга. Падыходы, якія выкарыстаныя ў гэтым дакумэнце, — гэта спроба ўратаваць труп. Відавочна, што дакумэнт — спроба напусьціць туману. У ім названыя пяць прычын крызісу ў Беларусі, але ніводнай унутранай прычыны няма. Толькі спасылкі на тое, што крызіс прыйшоў з Расеі, стаў вынікам сусьветнага фінансавага крызісу ці падзеньня цаны на нафту. Але няма згадак пра якасьць дзяржаўнага кіраваньня ці няслушную скіраванасьць інвэстыцыйных праграм.

Такім чынам, калі дыягностыка вельмі слабая, нельга спадзявацца на мэтады лячэньня, якія прапаноўваюцца. Атрымліваецца, што, не прызнаючы наяўнасьці крызісу, улады абмінаюць само слова „крызіс“ і робяць усё, каб яшчэ больш закапаць эканоміку. Улады спадзяюцца, што тыя лякаматывы росту, якія цягнулі эканоміку апошнія 20 гадоў, будуць цягнуць яе і далей. Хоць гэтыя лякаматывы апошнімі гадамі — найбольшыя дармаеды нашага бюджэту. Гэты ўказ — адпіска, а не праграма дзеяньняў.

Выдаўшы такі ўказ, Лукашэнка паказаў, што ня ведае, што рабіць з эканомікай, або ня хоча верыць, што яна трапіла ў крызіс.

Выдаўшы такі ўказ, Лукашэнка паказаў, што ня ведае, што рабіць з эканомікай, або ня хоча верыць, што яна трапіла ў крызіс.

А пэрлам дакумэнту я лічу пастаўленую перад кіраўнікамі райвыканкамаў задачу зрабіць эфэктыўнымі стратныя прадпрыемствы сельскай гаспадаркі. Гэта проста шэдэўр».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG