Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вясна як навяртаньне да Бога


Уільям Мактагарт, «Вясна» (1864)
Уільям Мактагарт, «Вясна» (1864)

Сыход зімы — найбольш трапная прыродная мэтафара чалавечага навяртаньня да Творцы.

Пакуль ты ня верыш у існаваньне абсалютнага дабра і крыніцу ўсякай маралі — ты белы і пухнаты, як сьнег. Чысты і іскрысты.

Але вось ты сустракаеш у сваім жыцьці Бога (ці, лепш сказаць, гэта Ён цябе сустракае) — растопліваецца лёд, тае сьнег, і з-пад усёй гэтай уяўнай прыгажосьці табе становіцца бачна, што было там, унутры, схавана бялюткім покрывам. І вылазіць навонкі сьмецьце, бутэлькі і скарыстаныя прэзэрватывы, недапалкі і нечыстоты.

Радасьць, аднак, у тым, што чым актыўнейшая навокал вясна, тым гэтага бруду становіцца менш. І больш становіцца жыцьця.

Аляксей Шэін

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG