Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Менску пройдуць перамовы па Данбасе, размова пойдзе аб спыненьні абстрэлаў і абмене палоннымі


Пасяджэньне Трохбаковай кантактнай групы адбудзецца ў сераду, 24 лютага, у Менску.

Пра гэта паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» прэс-сакратар прадстаўніка Ўкраіны ў групе, другога прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучмы Дарка Аліфэр. «Заўтра адбудзецца пасяджэньне Трохбаковай кантактнай групы ў Менску», — сказала яна напярэдадні.

Папярэдняе паседжаньне адбылося 17 лютага, асаблівых вынікаў яно не прынесла. Мадэратар на перамовах ад АБСЭ Марцін Сайдзік нават скасаваў выніковы брыфінг.

Перамовы Трохбаковай кантактнай групы ў Менску апошнія два месяцы фактычна замарозіліся і зайшлі ў тупік, ніякага зруху няма ні ў выкананьні рэжыму цішыні, ні ў вызваленьні палонных. Праўда, днямі ўдалося вызваліць з палону баевікоў некалькі ўкраінскіх байцоў.

XS
SM
MD
LG