Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Кіеве вызначыць меру стрыманьня для Парфянкова


Васіль Парфянкоў, фота 2013 году

Васіль Парфянкоў, фота 2013 году

У прэс-службе МУС пацьвердзілі, што Васіль Парфянкоў пакуль знаходзіцца ў кіеўскім ізалятары часовага ўтрыманьня, яму прад’яўленае падазрэньне паводле ч. 2 арт. 296 (хуліганства, зьдзейсьненае групай асобаў).

Сёньня, 24 лютага, адбудзецца суд, які вызначыць меру стрыманьня Парфянкову.

Справу Васіля Парфянкова разгледзяць у Шаўчэнкаўскім раённым судзе Кіева па адрасе: вул. Сьмірнова-Ластачкіна, 10-б.

Як паведаміў Свабодзе камандзір Добраахвотніцкага корпусу «Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў» Мікола Каханіўскі, меркавана суд распачнецца а 12.00 па кіеўскім часе.

«Я спадзяюся, што Васіля адпусьцяць. На суд прыйдуць байцы корпусу, каб яго падтрымаць», — сказаў Каханіўскі.

Учора стала вядома, што былы беларускі палітвязень Васіль Парфянкоў затрыманы за ўдзел у акцыі, якую зладзіў Добраахвотніцкі корпус «Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў». 20 лютага байцы корпусу разам са сваім камандзірам Міколам Каханіўскім разграмілі кіеўскі офіс Рыната Ахмэтава, офіс расейскага «Альфа-банку» і офіс «Сбербанка России». Каханіўскі расказаў, што акцыя была скіраваная супраць расейскага бізнэсу ва Ўкраіне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG