Лінкі ўнівэрсальнага доступу

24 лютага ў кнігарні «Галіяфы» адбудуцца адразу дзьве імпрэзы — уганараваньне лепшых беларускіх паэтаў і празаікаў прэміяй «Залаты апостраф», заснаванай часопісам «Дзеяслоў», і прэзэнтацыя невядомага твору Васіля Быкава — аповеду «Ў тую вясну...»

Прэмія «Залаты апостраф» будзе ўручацца ўжо ў трынаццаты раз. Сёлетняя адметнасьць — цяпер намінавацца на прэмію могуць і тыя аўтары часопіса «Дзеяслоў», якія ўжо былі ляўрэатамі «Залатога апострафа» ў ранейшыя гады.

У шорт-ліст у намінацыі паэзія трапілі:

Анатоль Брусевіч. Вяртаньне ў адсутнасьць

Вольга Гронская. Мора ўнутры мяне

Віталь Рыжкоў. Удары ў хвіліну

Аксана Спрынчан. Сьнежнае «рэ»

Андрэй Сьцепанюк. Бельскае маўчаньне

Проза

Уладзімер Арлоў. Танцы над горадам. Аповесьць

Алена Брава. Мёд Чорнага Месяца. Апавяданьне

Уладзімір Някляеў. На ўсякім сьвеце. Прыпавесьць

Франц Сіўко. Цымант. Аповесьць

Уладзімір Сьцяпан. Задача. Тры навэлы

Дэбют

Валерыя Данілевіч. Бойка чорнага зь белым. Вершы

Павел Дарохін. Мая Ітака. Вершы

Яўген Іхонкін. Новы дзень, прывітаньне! Вершы

Яўгенія Пракапчук. Вышыванка. Вершы

Надзея Тачыцкая. Заслона неўміручасьці. Абразок

У вечарыне возьмуць удзел «дзеяслоўцы» Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Андрэй Федарэнка, Анатоль Івашчанка, Усевалад Сьцебурака, ляўрэаты прэміі ранейшых гадоў, а таксама музыкі Раман Абрамчук (сьпевы, гітара), Аляксандар Карабань (кантрабас).

Ляўрэатамі «Залатога апострафа» ў розныя гады былі і аўтары Свабоды: паэтка Валянціна Аксак (2008 год), эсэіст Вінцэсь Мудроў, «дэбютант» Франак Вячорка (2010 год), празаік Сяргей Дубавец (2014 год).

Таксама падчас імпрэзы адбудзецца прэзэнтацыя невядомага твора Васіля Быкава — аповеду «У тую вясну...»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG