Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У адміністрацыі прэзыдэнта засакрэцілі сьпіс памілаваных чыноўнікаў


У прэзыдэнцкай адміністрацыі, спасылаючыся на службовую таямніцу, адмовіліся паведаміць поўны сьпіс былых чыноўнікаў і кіраўнікоў, якія памілаваныя Аляксандрам Лукашэнкам і працаўладкаваныя.

«Такое рашэньне прэзыдэнтам было прынята з улікам пэрсанальнага падыходу да разгляду кожнай кандыдатуры, а таксама характару ўчыненай дзеі. Паколькі памілаваньне ажыцьцёўлена ў выглядзе вызваленьня ад адбыцьця як асноўнага, так і дадатковага пакараньня, якое прадугледжвае пазбаўленьне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасьцю, далейшае працаўладкаваньне памілаваных асоб, у тым ліку на кіроўныя пасады, не супярэчыць заканадаўству», — адзначана ў адказе на запыт БелаПАН, які падпісаў начальнік галоўнага ўпраўленьня па працы з зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў Уладзімер Пенін.

Адміністрацыя прэзыдэнта ніяк не адказала на пытаньне інфармацыйнайга агенцтва пра тое, як рашэньне пра памілаваньне стасуецца з антыкарупцыйнай палітыкай дзяржавы.

Сярод былых чыноўнікаў і кіраўнікоў, якія былі асуджаны за карупцыйныя злачынствы, але вызваленыя датэрмінова з наступным працаўладкаваньнем — былы намесьнік генпракурора Аляксандар Архіпаў, былы старшыня Чашніцкага райвыканкаму Ўладзімер Булай, былы намесьнік старшыні Баранавіцкага гарвыканкаму Ігар Стасевіч, былы гендырэктар ААТ «Магілёўдрэў» Андрэй Усаў, былы намесьнік старшыні канцэрну «Белнафтахім» Уладзімер Волкаў, былы гендырэктар холдынгу «Магілёўвадбуд» Яўген Зюзін і былы дырэктар санаторыя «Беларусь» у Сочы, грамадзянін Расеі Георгі Саракашыш.

Аляксандар Архіпаў адразу пасьля датэрміновага вызваленьня адзначаў, што Лукашэнка даручыў скласьці сьпіс асуджаных кіраўнікоў, каб даць ім новую працу.

XS
SM
MD
LG