Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 24 лютага: дзень народзінаў Рыгора Барадуліна


Рыгор Барадулін. Здымак Сяргея Шапрана. 2011 год.

Рыгор Барадулін. Здымак Сяргея Шапрана. 2011 год.

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.


Афіша

Менск — «Песьні матчыны з Вушаччыны». Канцэрт да дня нараджэньня Рыгора Барадуліна у Малой залі Белдзяржфілармоніі(Менск, пр. Незалежнасці, 50) . Пачатак а 19-ай.

Менск — украінскія серады ў кнігарні ЛогвінаЎ. Вечарына, прысьвечаная паэту Васілю Стусу. Вядоўца — Андрэй Хадановіч. Пр. Незалежнасці, 37а , пачатак а 19-ай.


Дзень у гісторыі:

У 1582 Папа Рыгор ХІІІ выдаў булу аб пераходзе зь юліянскага календара на новы каляндар, які пазьней атрымаў назву грыгарыянскага. Паводле булы, новы каляндар уступіў у дзеяньне 4 кастрычніка 1582, пасьля чаго наступіў адразу дзень 15 кастрычніка 1582 (папа «падагнаў» юліянскі каляндар на 10 дзён уперад). Каляндарная рэформа Папы Рыгора ХІІІ задумвалася перш за ўсё дзеля сынхранізацыі юліянскага календара з сонечным — за 1600 гадоў існаваньня юліянскага календара дата веснавога раўнадзенства, якое адыгрывае важную ролю ў вызначэньні Велікоднага сьвята (пасхаліі), у часы Папы Рыгора ХІІІ перасунулася з 21 сакавіка на 11 сакавіка. Сёньняшняя розьніца паміж юліянскім календаром, якім карыстаюцца ў большасьці праваслаўных цэркваў на сьвеце, і грыгарыянскім календаром раўняецца ня 10, а 13 дзён (тры далейшыя дні дадаліся, бо паводле папскай булы гады 1700, 1800 і 1900 не былі высакоснымі, гэта значыць, яны былі карацейшыя на адзін дзень ад гадоў у юліянскім календары).

1918 — Эстонія абвясьціла незалежнасьць

1942 — Пачалося вяшчаньне радыёстанцыі «Голас Амэрыкі»

1991 — вайна ў Затоцы, сілы міжнароднай кааліцыі пачалі наземны наступ у Кувэйце і ў Іраку.

У гэты дзень нарадзіліся:

1786 — Вільгельм Грым, нямецкі казачнік, малодшы брат Якаба Грыма.

1807 — Генры Лонгфэла, амэрыканскі паэт і перакладчык.

1935 — Рыгор Барадулін, народны паэт Беларусі.

1955 — Стывэн Джобс, заснавальнік кампаніі «Apple Computer».

Цытата:

Штодня вядзі з самім сабою бой,
Каб клопаты цябе не пахавалі,
Жыві надзеяй,
Мараю слабой,
Што свет трымаецца
Адным табой —
З ракі ўсёзабыцця — намерам хвалі.

Рыгор Барадулін

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG