Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацька Парфянкова: «Навошта было граміць той банк?»


Васіль Парфянкоў

Васіль Парфянкоў

Бацька затрыманага ў Кіеве байца Добраахвотніцкага корпусу АУН («Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў») Васіля Парфянкова Пётар паведаміў Свабодзе, што апошні раз размаўляў з сынам два тыдні таму назад.

«Ён пазваніў і сказаў, што зьбіраецца ехаць у Львоўскую вобласьць — нейкія пытаньні з прапіскай і іншымі дакумэнтамі», — сказаў Пётар Парфянкоў.

Да дзейнасьці сына ва Ўкраіне Пётар Парфянкоў ставіцца добра.

«Добра стаўлюся, што тут гаварыць. Але такая сытуацыя на вайне, што ўсякае можа здарыцца. Але не разумею, навошта яны вырашылі граміць офісы. Гэтыя пагромы нічога ва Ўкраіне ня вырашаць», — сказаў Пётар Парфянкоў Свабодзе.

Былы палітвязень Васіль Парфянкоў, які нядаўна атрымаў сталы дазвол на жыхарства, што дае яму права праз 3 гады падаваць на грамадзянства, быў затрыманы ў Кіеве пасьля таго, як разам зь іншымі байцамі Добраахвотніцкага корпусу АУН браў удзел у пагроме офіса Рыната Ахметава, офісаў расейскага «Альфа-банку» і «Сбербанка России».

Цяпер Парфянкова абвінавачваюць паводле часткі 2 артыкула 296 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны — хуліганства, зьдзейсьненае групай асобаў. За гэта яму пагражае да чатырох гадоў пазбаўленьня волі.

Камандзір атрада Мікола Каханіўскі паведаміў Свабодзе, што Васіль Парфянкоў дзейнічаў у поўнай адпаведнасьці з указаньнем свайго камандаваньня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG