Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 30 чалавек загінулі на Фіджы з-за магутнага цыклёну


Адно з паселішчаў на Фіджы, разбуранае у выніку цыклёну, 21 лютага 2016 году

Адно з паселішчаў на Фіджы, разбуранае у выніку цыклёну, 21 лютага 2016 году

Па меншай меры 29 чалавек загінулі з-за наймагутнейшага за ўсю гісторыю ў паўднёвым паўшар’і Зямлі цыклёну, які абваліўся ў гэтыя выходныя на Фіджы.

Эпіцэнтрам удару цыклёну пад назвай «Ўінстан» на Фіджы стаў востраў Кора, дзе пражывае каля 4500 чалавек. Магутны парывісты вецер сілай больш за 170 міляў у гадзіну разбурыў амаль усе дамы на востраве, паведамілі мясцовыя чыноўнікі 22 лютага.

«Цэлыя вёскі былі разбураныя, дамы і насаджэньні пашкоджаныя, абарваныя лініі электраперадач і больш за 8100 чалавек цяпер знаходзяцца ў больш чым 70 цэнтрах эвакуацыі», — паведаміў намесьнік генэральнага сакратара ААН Стывэн О’Браен.

Агулам 900-тысячная Фіджы ахоплівае больш за сотню населеных выспаў.

Улады заяўляюць пра цяжкасьці з сувязьзю з самымі аддаленымі выспамі ў выніку цыклёну, які прайшоў 21 лютага.

Улада Фіджы абвясьціла стан стыхійнага бедзтва на працягу бліжэйшага месяца.

XS
SM
MD
LG