Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кастрычніцкім судзе Менску за марыхуану судзяць актора Бародзіча


Арцём Бародзіч

Арцём Бародзіч

А 10-ай раніцы пачаўся працэс над акторам Купалаўскага тэатру Арцёмам Бародзічам. Яго абвінавачваюць у вырабе і распаўсюдзе наркатычных рэчываў. Актору пагражае да 8 год зьняволеньня.

Пра арышт актора стала вядома пасьля 24 студзеня, калі Арцём Бародзіч быў задзейнічаны ў спэктаклі, але ў наступныя дні ў тэатар не зьявіўся. Пазьней стала вядома, што ўжо тады ён быў пад падпіскай, паколькі абвінавачваўся ў злачынстве, зьвязаным з наркотыкамі, але потым абвінавачаньне актору зьмянілі на больш суровае і арыштавалі.

Арцёму Бародзічу 34 гады, у Беларускім нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ён працуе з 2009 году. Грае ў спэктаклях «Пінская шляхта», «Паўлінка», «Людзі на балоце» ды іншых. Да пераезду ў Менск зь Віцебску працаваў акторам у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

«Ён вельмі таленавіты як актор і прыемны чалавек, яму ўсе вельмі спачуваюць», — казаў пра Арцёма Бародзіча іншы актор Купалаўскага тэатру.

Паводле зьвестак, у Бародзіча знайшлі партыю марыхуаны, якую ён, як мяркуе сьледзтва, захоўваў ня толькі для ўласнага спажываньня.

XS
SM
MD
LG