Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фяльштынскі: Акупацыя і анэксія Беларусі Расеяй — толькі пытаньне часу


На думку гісторыка Юрыя Фяльштынскага, зьняцьце санкцый зь Беларусі і яе кіраўніцтва — гэта спроба Эўразьвязу перацягнуць Лукашэнку на свой бок у палітычнай барацьбе з Расеяй.

Гэтае меркаваньне цытуе ўкраінскі інтэрнэт-рэсурс «Апостроф».

«Фактычна поўнае зьняцьце санкцый з Беларусі і яе кіраўніцтва — гэта спроба Эўразьвяза перацягнуць Лукашэнку на свой бок у канкурэнтнай палітычнай барацьбе з Расеяй. Тым ня менш зьняцьце санкцый з Беларусі можа апынуцца для Лукашэнкі не канцом праблемаў, а іх пачаткам», — падкрэсьліў Фяльштынскі.

Паводле яго прагнозу, калі Лукашэнка збочыць на дэмакратычны шлях, ён страціць уладу на выбарах, а адкрыты палітычны саюз Беларусі з Эўразьвязам прывядзе да яго зьвяржэньня Расеяй.

«Ад паводзінаў Лукашэнкі тут у любым выпадку ня шмат залежыць. Расея толькі прыступае да рэалізацыі сваёй агрэсіўнай зьнешнепалітычнай праграмы, і акупацыя і анэксія Беларусі зьяўляецца толькі пытаньнем часу. Можна нават выказаць здагадку, што анэксія Беларусі Расеяй — гэта лякмусавая паперка, пралёг пачатку чарговага вітка сусьветнай вайны, якую разьвязвае Расея» — падсумаваў гісторык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG