Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 23 лютага: дзень народзінаў Казіміра Малевіча


«Сьцяна Малевіча» у амстэрдамскім Стэдэліку.

«Сьцяна Малевіча» у амстэрдамскім Стэдэліку.

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.



Афіша

Віцебск — мастакі Міхаіл Гулін і Андрэй Вераб’ёў запрашаюць адзначыць 137-ы дзень народзінаў Казіміра Малевіча, а таксама 101-ю гадавіну яго найвядомейшага твору «Чорны квадрат». У праграме: пэрформанс Міхаіла Гуліна «Папулярызуючы Малевіча, папулярызуем сучаснае мастацтва» і прэзэнтацыя твору Андрэя Вераб’ёва ЧэКа-БэКа" з актам яго дарэньня Цэнтру Сучаснага мастацтва . Арт-прастора «Талстога, 7», пачатак у 17.30


У гісторыі:


1563 — расейскія войскі на чале з царом Іванам IV пасьля аблогі ўзялі Полацак падчас Лівонскай вайны.

1866 — Аўстрыя і Прусія заключылі праскі мір, заклаўшы падмурак фармаваньня Нямеччыны.

1917 — пачатак Лютаўской рэвалюцыі ў Расеі.

1944 — Сталін скасаваў Чачэна-Інгускую аўтаномную рэспублікі. Пачалося інтэрнаваньне соцень тысяч чачэнцаў і інгушоў у Сярэднюю Азію.

У памяці:

1766 — памёр Станіслаў Ляшчынскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.

1855 — памёр Карл Фрыдрых Гаўс, нямецкі матэматык, астраном і фізык.

1878 — нарадзіўся Казімір Малевіч, мастак, тэарэтык мастацтва, дызайнэр. Працаваў у Віцебску.

1891 — нарадзіўся Міхаіл Піятуховіч, беларускі літаратуразнавец, крытык, пэдагог.

1907 — нарадзіўся Станіслаў Станкевіч, беларускі літаратуразнавец, грамадзкі дзяяч.

ЦЫТАТА

«Толькі нудныя і бездапаможныя мастакі прыкрываюць сваё мастацтва шчырасьцю. У мастацтве патрэбная ісьціна, а ня шчырасьць».


Казімір Малевіч

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG