Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сьцяна на мяжы Ўкраіны з Расеяй спыніць ня толькі дывэрсантаў, але і танкі.

Першае, з чым сутыкнецца праціўнік у выпадку адкрытага ўварваньня на тэрыторыю Ўкраіны — супрацьтанкавы роў глыбінёй 2-3 мэтры і шырынёй 4-6 мэтраў. Затым непрыяцеля чакаюць земляны насып і мэталёвы плот з калючым дротам вышынёй у 2 мэтры. Украінскія памежнікі сьцьвярджаюць, што так можна спыніць ня толькі аўтамабіль, але і цяжкую тэхніку: глыбіні рова дастаткова, каб у яго праваліўся танк.

Узьвесьці сьцяну на мяжы з Расеяй яшчэ ў 2014 годзе прапанаваў прэм’ер-міністар Украіны Арсень Яцанюк. Праект ацанілі амаль у 150 мільёнаў даляраў.


Галоўная навіна новай канструкцыі агароджы — відэакамэры. Раней памежнікі пешшу абыходзілі тэрыторыю. Цяпер дастаткова ўключыць манітор у цэнтры кіраваньня. Па ўсёй лініі мяжы на глыбіні 30 см закапаныя сэнсарныя кабелі, якія рэагуюць на рух. У начны час кантраляваць мяжу памежнікам дапамагаюць камэры начнога бачаньня, усталяваныя на адмысловых вежах уздоўж мяжы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG