Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяўчынка Ліза, «мара Пуціна» і рэўнасьць немца


Спэцпраект праграмы «Настоящее время» зь Нямеччыны пра «вялікую расейскую змову»

Карэспандэнт «Настоящего времени» Дарыя Салаўёва правяла тры дні ў Нямеччыне, каб высьветліць, каму і навошта спатрэбілася гісторыя зь нібыта выкрадзенай у Бэрліне і згвалтаванай мігрантамі 13-гадовай дзяўчынкай Лізай.

Здымачная група «Настоящего времени» высьвятляла, як падаюць гэтую гісторыю нямецкія і расейскія СМІ, што думаюць простыя немцы і чаго баяцца расейскамоўныя мігранты.

Дзейныя асобы:

— кіраўнік Аб’яднаньня немцаў-перасяленцаў у Бэрліне Аляксандр Райзэр;
— галоўны рэдактар газэты «Русский Берлин» Барыс Фельдман;
— прафэсар Катэдры расейскай культуры і грамадзтва Санкт-Галенскага унівэрсытэту ў Швэйцарыі, знаўца постсавецкай Расеі Ульрых Шмід;
— юрыст з дыплёмамі Гётынгенскага і Гарвардскага унівэрсытэтаў Сяргей Лагодзінскі;
— актывіст Брук Кімэрле;
— гісторык і спэцыяліст па іміграцыі ў Нямеччыну Дзьмітры Белкін; — адвакат Марцін Лютле;
— сацыёляг Ігар Эйдман, а таксама простыя жыхары Бэрліну і Ляйпцыгу.

Сцэна першая.

Марцан — раён Бэрліну, на вуліцах якога не чуваць нямецкай гаворкі. Супэрдыскатэка 2000-х, рэстаран «Шашлык» і расейскі шансон зь дзьвярэй крамы «Маяк». Тут пануе расейская добразычлівасьць. Рэклямныя расьцяжкі абяцаюць «Русское ТВ бесплатно навсегда». Расейскія фэдэральныя каналы тут — галоўная крыніца навінаў.

Сцэна другая.

Дрэздэн. Будынак, разьмешчаны ў ціхім дарагім раёне, дзе мясьціўся КДБ СССР. Тут 5 гадоў працаваў будучы прэзыдэнт Расеі. З гэтай лесьвіцы ў сьнежні 1989 году, як кажуць навочныя сьведкі, Уладзімір Пуцін пагражаў ужыць баявы пісталет, калі паўстанцы паспрабуюць прарвацца ў будынак.

Сцэна трэцяя.

Бэрлін. Кавярня «Горкі парк». Тут пануе савецкі дух. «Хто не працуе, той ня есьць» — абвяшчае надпіс на стале. Карэспандэнт НВ сустракаецца з актывістам Брукам Кімэрле, які падтрымлівае расейскіх мітынгоўцаў у Нямеччыне і мадэруе групы ў сацыяльных сетках, куды выкладвае матэрыялы, скіраваныя супраць палітыкі Мэркель. Асноўная яго пляцоўка — сацыяльная сетка «Вконтакте». Брук распавядае, чаму ён і прыхільнікі ягонай думкі пра палітыку Мэркельлчаць за лепшае выкарыстоўваць менавіта расейскую сацсетку.

«​Настоящее Время»​

XS
SM
MD
LG