Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шабнам Худайдодаву выпусцілі зь СІЗА ў Берасьці праз 252 дні


22 лютага актывістку з Таджыкістану Шабнам Худайдодаву выпусьцілі зь берасьцейскага СІЗА. Агулам у беларускім СІЗА яна правяла 252 дні. Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна».

Актывістка апазыцыйнай таджыцкай арганізацыі «Група 24» Шабнам Худайдодава была затрыманая 15 чэрвеня 2015 году памежным нарадам пры праверцы дакумэнтаў у тых, хто выяжджае за межы Беларусі, у пункце чыгуначнага пропуску «Берасьце».

Пасьля арышту актывістка ўтрымлівалася ў сьледчым ізалятары Берасьця. Яе затрымалі па запыце Таджыкістану, бо яна абвінавачваецца паводле артыкула 37 Крымінальнага кодэксу Таджыкістану — «Адказнасьць саўдзельнікаў злачынства».

Шабнам Худайдодаву абвясьцілі ў вышук пасьля высылкі з Расеі Максуда Ібрагімава, лідэра і заснавальніка арганізацыі «Моладзь Таджыкістана за адраджэньне Таджыкістана», сябра кіраўніцтва кааліцыі апазыцыйных сіл «Новы Таджыкістан», у якую ўваходзіць і «Група 24». 20 студзеня ён зьнік у Маскве. Пра яго становішча дагэтуль мала што вядома.

У студзені 2015 году ў доме Шабнам Худайдодавай быў праведзены ператрус, дапытвалі яе маці і ўсіх, з кім яна падтрымлівала адносіны ў Таджыкістане.

Апошнія гады Шабнам Худайдодава жыла ў Расеі. У сацыяльных сетках яна актыўна падтрымлівала крытычныя меркаваньні палітычнай апазыцыі Таджыкістану, падкрэсьлівала неабходнасьць дэмакратычных рэформаў у сваёй краіне. З Расеі маладая жанчына мусіла ўцячы з-за пагрозы, што яе выкрадуць спэцслужбы Таджыкістану.

Вядома, што 24 чэрвеня Шабнам Худайдодава папрасіла абароны ў беларускіх уладаў. Эўрапейскі Зьвяз, паводле паведамленьняў прэсы, зьвярнуўся да беларускіх уладаў з просьбай не выдаваць Шабнам Худайдодаву Таджыкістану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG