Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітынг прадпрымальнікаў у Менску. ФОТА


22 лютага індывідуальныя прадпрымальнікі зноў сабраліся на несанкцыянаваны мітынг на Кастрычніцкай плошчы Менску.

Прадстаўнікі дробнага бізнэсу дамагаюцца ад уладаў адмены прэзыдэнцкага ўказу нумар 222. Гэтым указам дробных гандлярам ад 1 студзеня гэтага году забаронена гандляваць таварамі лёгкай прамысловасьці без сэртыфікатаў. Індывідуальныя прадпрымальнікі заяўляюць, што патрабаваньні ўказу немагчымыя для выкананьня, і ў выніку гэта прывяло да спыненьня большасьці рынкаў краіны. На акцыю прыйшлі прадстаўнікі апазыцыі. Міліцыя спрабавала затрымаць некалькіх лідэраў, але людзі адбілі іх. На мітынгоўцаў таксама «накіравалі» сьнегаўборачную тэхніку, але людзі проста адступілі.

Фотагалерэя ў вялікім памеры тут

XS
SM
MD
LG