Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севярынец і Статкевіч прапануюць выказаць недавер Лукашэнку


На мітынгу прадпрымальнікаў у Менску выступаюць лідэры апазыцыі.

«Я прапаную падтрымаць патрабаваньне аб адстаўцы ўраду на чале з Кабяковым, выказаць недавер прэзыдэнту Лукашэнку і адмяніць усе антрыпрадпрымальніцкія ўказы і дэкрэты»,— заявіў з імправізаванай трыбуны мітынгу прадпрымальнікаў адзін зь лідэраў БХД Павал Севярынец.

Мікола Статкевіч падтрымаў Севярынца:

«Вы — ня быдла, вы — сапраўдныя людзі. Я зьвяртаюся да ІП: вы змагаецеся за сваё, але і за нас усіх. Калі зламаюць вас, то што будзе з намі. Мы глядзім на вас і гатовыя падтрымаць вас, бо вы змагаецеся за ўсіх беларусаў. Вам трэба напалохаць уладу — ісьці да адміністрацыі. Гэта дзёрзка і страшна, але трэба пераадолець свой страх».

"У адстаўку!"— скандаваў Статкевіч у канцы свайго выступу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG