Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я буду гаварыць па-літоўску» — Вярхоўны суд не дае перакладчыка літоўцу Норкусу


Падчас судовага працэсу

Падчас судовага працэсу

У Вярхоўным судзе пачаўся разгляд справы сябра Савету Рэспублікі Ганны Шарэйкі, якая займала пасаду генэральнага дырэктара ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка».

Як перадае з суду карэспандэнт Свабоды, разам з Шарэйкай на лаве падсудных шэсьць чалавек, у тым ліку грамадзянін Літвы Вальдэмарас Норкус, былы дырэктар фірмы «Даймас». Заля на працэсе перапоўненая, сярод прысутных шмат сваякоў абвінавачаных і журналістаў.

Хадайніцтвы аб зьмене меры стрыманьня на не зьвязаную з пазбаўленьнем волі суд адхіліў для ўсіх абвінавачаных. Суд задаволіў хадайніцтвы Ганны Шарэйкі пра дадатковыя кантакты з адвакатам і пра азнаямленьне са сьпісам сьведак па ходзе працэсу. Абвінавачанаму Вальдэмарасу Норкусу, які просіць перакладчыка, суд пакуль перакладчыка ня даў. Судзьдзя Ўладзімер Давыдаў высьвятляе, чаму Норкус на сьледзтве не прасіў перакладчыка.

Судзьдзя спытаў, ці служыў Норкус у войску і дзе. Той адказвае, што служыў на тэрыторыі Латвіі, у спартовай роце.

«Там не было юрыдычных тэрмінаў, а тут ёсьць», — тлумачыць Норкус.

Судзьдзя відавочна ня хоча задавальняць хадайніцтва, бо гэта прывядзе да адкладаньня працэсу. Норкус кажа судзьдзі: «Я магу даваць паказаньні па-літоўску».

Да 14.00 абвешчаны перапынак. Хадайніцтва Норкуса ня вырашанае.

Судзьдзя Давыдаў, пракурор Мяцельскі. Падсудныя: Ганна Шарэйка, Вальдэмарас Норкус, Надзея Семчанкава — былая намесьніца гендырэктара фабрыкі, Яўген Канавальчанка — былы намесьнік гендырэктара, Мікалай Камароў — былы намесьнік гендырэктара па фінансах, Уладзімер Ліарэнцэвіч — галоўны спэцыяліст па зьнешнеэканамічных сувязях фабрыкі, Пётар Разжавін — гендырэктар расейскай фірмы «Русском-Р».

XS
SM
MD
LG