Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі мама выказвае надзею на маё вяртаньне да прафэсіі настаўніка, мне хапае дзьвюх сэкундаў, каб «разагнацца да 100 км за гадзіну»... Але, на шчасьце, амаль кожны раз у пікавы момант згадваю ўратавальны заклён: «Мам! Давай ня будзем! Бо пасварымся!» Чую ў адказ: «Добра, добра! Не крычы на маці!» — і гутарка працягваецца ўжо ў мірным ключы на тэму, далёкую ад прафэсіі, якой скарміў пяць гадоў маладосці...

Адзін прыяцель, вярнуўшыся з вайсковай службы, адзначыў: «Схадзіў у армію, каб зразумець, што туды ня варта было хадзіць». Вось і ў мяне так. А можа, з раёнам не пашанцавала...

Ігар Канановіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG