Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка напісаў ліст у падтрымку Асада


Башар Асад
Башар Асад

Да кіраўніка Сырыі паехала беларуская дэлегацыя на чале зь першым сакратаром кампартыі Ігарам Карпенкам.

Беларуская дэлегацыя ў сталіцы Сырыі Дамаску 21 лютага перадала Башару Асаду пасланьне Аляксандра Лукашэнкі са «словамі падтрымкі ў адрас кіраўніка дзяржавы і сырыйскага народу ў барацьбе з тэрарызмам», перадае БЕЛТА.

Разам з пытаньнямі разьвіцьця вайсковай сытуацыі і палітычнага дыялёгу закраналіся пытаньні эканамічнай супрацы між Беларусьсю і Сырыяй. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў першы сакратар праўладнай кампартыі Ігар Карпенка, у дэлегацыі таксама браў удзел надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Беларусі ў Сырыі Аляксандар Панамароў.

Незадоўга да сустрэчы, 18 лютага ў сырыйскім пасёлку Харджэле адкрыліся збудаваныя пры падтрымцы беларускай амбасады стадыён і дзіцячая пляцоўка для ўнутраных уцекачоў.

Разам зь Беларусьсю рэжым Башара Асада падтрымліваюць Расея, Іран і іранская тэрарыстычная групоўка Хезбала, а таксама ў большай ці меншай ступені Вэнэсуэла, Алжыр, Ірак, Лебан і Паўночная Карэя. Па словах Дзяржсакратара ЗША Джона Керы, амаль дасягнутая дамоўленасьць з Расеяй аб прыпыненьні агню.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG