Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гукарэжысэр БТ спыніў галадоўку


Уладзімер Жолудзь

Уладзімер Жолудзь

Гукарэжысэр Белтэлерадыёкампаніі Ўладзімер Жолудзь выклаў у інтэрнэт відэаролік, у якім абвясьціў пра спыненьне галадоўкі.

Відэа было разьмешчанае ў сеціве 19 лютага. У гэтым звароце ён паабяцаў 20 лютага пачаць выходзіць з галадоўкі.

Жолудзь распавёў, што 17 лютага яго прыняў старшыня Белтэлерадыёкампаніі, якому ён распавёў, чым незадаволены.

«Старшыня выслухаў, згадзіўся, што так быць не павінна, паабяцаў разабрацца і прыняць меры. На наступны дзень у мяне адбыліся сустрэчы з рознымі кіраўнікамі, мы таксама дэталёва абмяркоўвалі магчымыя мэханізмы зьмены сытуацыі. Мне сказалі, што старшынёй прыняты шэраг рашэньняў, якія павінны зрушыць сытуацыю. Калі ўсё гэта запусьціцца, то я веру, што сытуацыю можна зьмяніць. Калі няма, то я са свабоднай душой звольнюся. На дадзены момант мяне ніхто не звальняе, я працую, як і працаваў», — адзначыў ён.

15 лютага Ўладзімер Жолудзь абвясьціў галадоўку з-за несправядлівай сыстэмы аплаты працы ў мэдыяхолдынгу . Ён адзначаў, што спыніць ён галадоўку ці працягне — залежыць ад вынікаў сустрэчы са старшынёй БТ.

Камэнтаваць сытуацыю Радыё Свабода Уладзімер Жолудзь адмовіўся.

XS
SM
MD
LG